За вакном крумкач чорны, Я зайздрошчу, бо ён - вольны.
Любая мая, трывай - Некалі ўсім будзе рай.
Шыбеніцы не баюся,Сваёй справай ганаруся.
Надзею зямлі пакінуў - З ёй ніколі не загіну!
Прамень надзеi асвеціць неба, лістом на волю крывей на глебу,
я сэрцам чую - за праўду згіну, але народу свой ліст пакіну,
прымі народзе мае ты слова, лістом на волю жыццем нанова,
у хуткім часе мне вас пакінуць, але не жаль за праўду згінуць.
Веру я, калісь вярнуся,
Вольнай птушкай абярнуся -
Назіраць за мірным лёсам,
Люд праводзіць да нябёсаў...
Спыніць час няволі мукі,
Вось, Кастлявай бачу рукі.
Ляці, крумкач, да прастора
І пакліч майго анёла!
Australian band Aquilus smashes genre boundaries to smithereens, combining classical orchestration with black metal on this riveting LP. Bandcamp New & Notable Dec 13, 2021