We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Kalasy Pad Siarpom

by Hok-key

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      $7 USD  or more

     

1.
За вакном крумкач чорны, Я зайздрошчу, бо ён - вольны. Любая мая, трывай - Некалі ўсім будзе рай. Шыбеніцы не баюся,Сваёй справай ганаруся. Надзею зямлі пакінуў - З ёй ніколі не загіну! Прамень надзеi асвеціць неба, лістом на волю крывей на глебу, я сэрцам чую - за праўду згіну, але народу свой ліст пакіну, прымі народзе мае ты слова, лістом на волю жыццем нанова, у хуткім часе мне вас пакінуць, але не жаль за праўду згінуць. Веру я, калісь вярнуся, Вольнай птушкай абярнуся - Назіраць за мірным лёсам, Люд праводзіць да нябёсаў... Спыніць час няволі мукі, Вось, Кастлявай бачу рукі. Ляці, крумкач, да прастора І пакліч майго анёла!
2.
Цуды нястомна Хто верыць - шукае, Але так розна Сапраўднасць іх кожны вакол успрымае. І вось паклікаў У Бліскучы Сусвет свой Той, хто ўзрушыў Імкненняў і мараў свет твой. Без страху тварыць І вольна ляцець Можа кожны з нас - І зоркай гарэць! Не бойся, руку Яму працягні - Да дзіўных прыгод Ты з ім уцячы! З аблокаў другі Пабач краявід, Мігценне заўваж Чароўных планід. Аб цудах вакол Ён марыў спрадвек - Зоркі падвойнай Ён чалавек. І духам той моцны, хто цуды шукае, Без жаху хто шлях свой да іх пачынае, Ён ведаў, што знойдуцца тыя, хто мараць, І тыя, лятаць хто баіцца і падаць, Знайшліся і людзі, пагрозу хто ўгледзеў, І тыя, магчымасць хто ў ім запрыкмеціў, Здзейсніць іх мроі, Ўлады, багацця, Хто ліча скажона гэта шчасцем. Адхіліў ён іх Прывід мараў, Паляцеў ён прэч. Дзень новы ўсход спаткаў Знайшоў ён, нарэшце, Тую, каго ў свой палёт узяў. Зорка ж у сэрцы чорным Пустотай свяціла. Знікла з ценем шчасця Калі ўсё здабыла.
3.
Колісь квітнеў дзіўны сад у сядзібе: Яблычны водар ён ліў па вясне, Там суцяшалі чуллівыя дрэвы, Клікаў спакой нават там да сябе. Калі аддалі загад яго знішчыць, Імгненне адно – людзей праклялі… Не шкадавалі ніводнае дрэва - Значыць адплачваць прыйдзецца слязьмі. Штогод збіраюць у тым месцы ахвяры. Там паміж светаў сцёрта мяжа. Трэба аддаць столькі, колькі забралі, бо Кожнае дрэва – жывая душа! Гінуць цяпер па капрызе бязвінна Тыя, хто ажыццявілі загад. Хутка са свету знікнуць павінны, Знікнуць забыўшы дарогу назад. Штогод збіраюць ахвяры капрызаў, вынікі прагнасці і дурасці. З-за простага глупства, хацення, вар’яцтва душам не далі квітнець і расці ! Лей слёзы, памятай: дымка растане, час немІнуча надыдзе і так… лей слёзы, памятай: час твой настане - у помсты і смерці яблычны смак!
4.
Цераз спякоту – у лепшы сусвет аддана і верна нясе запавет, Каб перайначыць сваё існаванне нанова. Вольны самотнік, сам сабе пан Трымае абет, што колісь даў, Мэта адна – ратаванне магутнага слова! 1) пад белым сонцам з сляпымі вачамі, з патрэсканай скурай, як глеба пад намі, бясконцай мудрасці ён гаспадар - ваяр басаногі - сакрэта ўладар. 2) пад белым сонцам рэха нямое, ваяр басаногі вядзе за сабою, яго дар магутны - таемныя веды, адным ратаванне – а іншым беды. Цераз спякоту – у лепшы сусвет аддана і верна нясе запавет, Каб перайначыць сваё існаванне нанова. Вольны самотнік, сам сабе пан Трымае абет, што колісь даў, Мэта адна – ратаванне магутнага слова! Адны будуць забіваць, каб авалодаць ім! Я буду забіваць, каб яго абараніць! я бачу, я чую, вяду кожны раз размову начную. я веру, што зможам i лёс наш усё ж пераможам. Цераз спякоту – у лепшы сусвет аддана і верна нясем запавет, Каб перайначыць сваё існаванне нанова. Самотнікі вольныя, самі паны Трымаем абет, што колісь далі, Мэта адна – ратаванне магутнага слова!
5.
Калі шумяць дажджы, Я ўспамінаю час: Дзе чую побач маці голас, Дзе толькі ўчора сам Спяшаўся хутка жыць, А сёння моліш гэты рух спыніць. Шум ветра па страсе І слёзы па шчаках - Не першы раз мы на ростанях. Злятае кожны дзень Халоднай кропляй уніз І разбіваецца гучна аб карніз. Як сэрца грук, цік-так, цік-так Адлічвае гадзіннік гэтак маятнікам час. Ідзе адлік: цік-так, цік-так, Як і раней... нібыта не было ніколі нас. Смутак чорны надыходзіць, Суткі колам карагодзяць. Колам карагод! І бязлітасна, бясконца Хмары закрываюць сонца. Цемра настае! Iдзе адлiк - птушыны крык Пачуеш разам з кроплямi апошнiмi дажджу Iдзе адлiк, так сэрцу у такт, Адзiны крок - я проста назаўседы ухаджу.. Аднойчы стоячы каля жыцця мяжы, пачуеш свой адлік: цік-так, цік-так... Калi шумяць дажджы...
6.
Слуцкі збройны чын! Горад твой ляжыць у руінах Ветру гулкi свiст ды халодны пот по спiнах Вольнасцi тыран танчыць, пляскае у далонi, Толькі твой народ пачынае шлях да волi Свiтаннi, заходы, усе суткi у паходах, Абраў ты свой шлях ды з гэтай нагоды, Жыцце прысвяцiў свайму абавязку, Ды толькi надзея на божую ласку! Праменнем надзеi iмгнула свабода! Шаленая далеч да роднай мяжы вакол цiшыня, наупрост усе крыжы Драпежныя мары крывагага ката - Палае зямля, крывi тут багата Твой сябар не здрадзіў, не кінуў, ня ўцёк, Штыхом без патронаў ен біўся як мог А зараз маўкліва ляжыць ен ў крыві, Пакутаў і болі не скончаны дні. Праменнем свабоды iмгнула надзея! Вось бою канец, ня трымаюцца ногі, У паустанні народ - ен не зыйдзе з дарогі Надзею ня спыняць суровыя дні, Жыві Беларусь, ты спрадвеку жыві! Праменнем надзеi iмгнула свабода! Праменнем свабоды iмгнула надзея!
7.
След, воўчы след на снег, на халодны снег лёг нібыта лёсу цень. Шлях невядомы, дух непакорны, страх кім мы прыйдзем у новы дзень. Вось на паляванне выйшоў жах. Ён нас даганяе і ідзе па слядах. Так ён прымушае бегчы нас. Стань, спыні свой бег, зрабі мабыць так раз. Воўчы лёс напаткае - няхай, так і быць.. Страх бароць ды навек любіць. Воўчы лёс напаткае - няхай, так і быць. Значыцца будзем вольна жыць! Вось на паляванне выйшоў жах. Ён нас даганяе і ідзе па слядах. Так не дай яму перамагчы, Твар у твар сустрэнься з ім ды ў вочы зірні.
8.
Хэй, колькі людзей, колькі людзей сустракалі Оу, колькі дамоў ды гарадоў руйнавалі Хэй, штосьці далей, штосьці далей не чакалі Ах, далейшы шлях, новы свой шлях выбіралі Хопіць войнаў ды хопіць жахаў, Хопіць жудасных перавагаў, Хопіць ліць дарма сваю кроў - Кідаем зброю ды рушым да родных дамоў! Колькі дарог патаптаць давялось ды перамог атрымаць нам, Колькі сяброў страціць у бітве прыйшлось, мараў сваіх пахаваць там. Сніцца даўно абшар роднай зямлі, нашых палёў урадліва ніва, Блакіт вачэй нашых малых дзяцей, Водар хлябоў, вадзіцы сіла. Вось перамога ўжо адгрымела, будзем дома яе святкаваць, Але не забудзем ніколі, як ваяры на полі ляжаць. Уздымем жа чаркі за тых, каго болей нам ніколі не дачакаць, Пэўна такая ратная справа - у радасны час нам заўжды гараваць
9.
The warlord dawn, the enemy scum, Onto the battlefield! They test our pride, insist we die, We’re gone insane! We’re not apart, and our force, Will only mount! Our line is strong, and trench’s not blown, We shall survive! Quamdiu vixero, spero dictum est, Autem honestum sit libertatem mori Who if not you? Stand up beside us!! Your time is now, Your enemies won’t pass!! Who if not us? Fire in your arms, Bridges are burnt, Blood soaked the dust. Nos non contrivit, non vincere, Densis ordinibus nos autem ambulabimus

credits

released January 5, 2021

license

tags

about

Hok-key Minsk, Belarus

contact / help

Contact Hok-key

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Hok-key, you may also like: