Цуды нястомна
Хто верыць - шукае,
Але так розна
Сапраўднасць іх кожны вакол успрымае.
І вось паклікаў
У Бліскучы Сусвет свой
Той, хто ўзрушыў
Імкненняў і мараў свет твой.
Без страху тварыць
І вольна ляцець
Можа кожны з нас -
І зоркай гарэць!
Не бойся, руку
Яму працягні -
Да дзіўных прыгод
Ты з ім уцячы!
З аблокаў другі
Пабач краявід,
Мігценне заўваж
Чароўных планід.
Аб цудах вакол
Ён марыў спрадвек -
Зоркі падвойнай
Ён чалавек.
І духам той моцны, хто цуды шукае,
Без жаху хто шлях свой да іх пачынае,
Ён ведаў, што знойдуцца тыя, хто мараць,
І тыя, лятаць хто баіцца і падаць,
Знайшліся і людзі, пагрозу хто ўгледзеў,
І тыя, магчымасць хто ў ім запрыкмеціў,
Здзейсніць іх мроі,
Ўлады, багацця,
Хто ліча скажона гэта шчасцем.
Адхіліў ён іх
Прывід мараў,
Паляцеў ён прэч.
Дзень новы ўсход спаткаў
Знайшоў ён, нарэшце,
Тую, каго ў свой палёт узяў.
Зорка ж у сэрцы чорным
Пустотай свяціла.
Знікла з ценем шчасця
Калі ўсё здабыла.
Australian band Aquilus smashes genre boundaries to smithereens, combining classical orchestration with black metal on this riveting LP. Bandcamp New & Notable Dec 13, 2021